БЕЛ Ł РУС

Кітаец выжыў пасля падзення вежавага крана на яго машыну ВІДЭА

18.10.2017 / 21:48

Nashaniva.com

На YouTube з'явіўся ролік, дзе зафіксаваны момант падзення вежавага крана на белы аўтамабіль маркі Audi. Кіроўца транспартнага сродку застаўся жывы, ён не атрымаў сур'ёзных пашкоджанняў.

Інцыдэнт адбыўся ў кітайскай правінцыі Гуандун. На відэа відаць, як вежавы кран падае на лабавое шкло Audi і моцна пашкоджвае машыну. Праз некалькі секунд кіроўца выбіраецца з свайго транспартнага сродку праз дах аўто.

Паведамляецца, што мужчына не атрымаў ніякіх сур'ёзных пашкоджанняў. Лекары дыягнаставалі ў яго толькі пералом шчыкалаткі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула