БЕЛ Ł РУС

Беларуса не выпусцілі з краіны: дзеці размалявалі яму пашпарт ФОТАФАКТ

19.10.2017 / 12:28

УШ

18 кастрычніка ў пункце пропуску «Новая Рудня» за парушэнне рэжыму дзяржаўнай граніцы быў затрыманы 36-гадовы жыхар Гомельскай вобласці.

Выязджаючы ва Украіну, мужчына прад'явіў пашпарт, у якім адна са старонак была цалкам «упрыгожаная» дзіцячай творчасцю: малюнкамі сонца, лесу, дома. Сам ён прызнаўся, што раней ужо атрымліваў папярэджанне аб неабходнасці замены пашпарта, але яго праігнараваў.

У адпаведнасці з заканадаўствам пашпарт жыхара Калінкавічаў быў канфіскаваны, праз граніцу ён не быў прапушчаны, паведамляюць памежнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула