БЕЛ Ł РУС

СМІ: Барак Абама вяртаецца ў палітыку

19.10.2017 / 19:39

Nashaniva.com

Былы прэзідэнт ЗША Барак Абама вяртаецца на палітычную арэну. Як чакаецца, упершыню за працяглы час ён уступіць у публічную канфрантацыю з яго пераемнікам у Белым доме Дональдам Трампам, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на AFP.

US News

У прыватнасці, 56-гадовы Абама плануе ўзяць удзел у акцыях у Нью-Джэрсі і Вірджыніі, каб падтрымаць кандыдатаў ад Дэмакратычнай партыі на пасаду губернатара.

Што менавіта будзе казаць былы прэзідэнт, невядома, піша агенцтва. Барак Абама не быў актыўным на палітычнай арэне пасля спынення сваіх паўнамоцтваў і не даваў інтэрв'ю.

AFP мяркуе, што былы амерыканскі лідар можа выкарыстоўваць мітынгі ў гэтых штатах, каб раскрытыкаваць свайго пераемніка Дональда Трампа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула