БЕЛ Ł РУС

На борце самалёта пад Пермю была грамадзянка Беларусі

15.09.2008 / 17:34


Гэта Юлія Максіменка 1983 году нараджэньня, паведаміў TUT.BY знаёмы Юліі Эдуард Яваровіч.

Юлія Максіменка працавала ў Праскім адукацыйным цэнтры, прыляцела ў Маскву ў камандзіроўку, а пасьля вылецела па справах у Перм.

Як паведаміла Алена Капко, якая разам зь Юліяй вучылася ў адной зь менскіх школ, паўтара апошнія гады Юлія жыла ў Чэхіі, дзе мела від на жыхарства, але грамадзянства ў яе беларускае. Паводле Алены Капко, у Перм вылецела сястра загінулай.

Боінг‑737, які выконваў рэйс Масква — Перм, разьбіўся ў Пярмі ў ноч на 14 верасьня. У самалёце знаходзіліся 88 чалавек (82 пасажыры і 6 членаў экіпажу). Усе яны загінулі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула