БЕЛ Ł РУС

«Я сам ва ўсім вінаваты»: 16-гадовы ліцэіст БДУ скончыў жыццё самагубствам 

23.10.2017 / 15:55

УШ

Цела 16-гадовага падлетка з прыкметамі падзення з вышыні знойдзена сёння ў Мінску, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.

Інцыдэнт адбыўся каля дома, дзе падлетак жыў.

«На месцы здарэння, дзе з прыкметамі падзення з вышыні было знойдзена цела 16-гадовага падлетка, па папярэдняй інфармацыі, навучэнца ліцэя БДУ, працуе следча-аператыўная група ўпраўлення СК па Мінску», — праінфармавала Юлія Ганчарова.

Вядома, што хлопца звалі Глеб. Яму было 16 гадоў. Глеб вучыўся ў 11 класе, профіль — фізіка.

На сваёй старонцы Укантакце юнак пакінуў статус «Я сам ва ўсім вінаваты».

Пра хлопца навучэнцы кажуць, што вучыўся нармальна, то бок трагедыя наўрад ці звязаная з вучобай. Тое ж паўтарае і адміністрацыя. Дарэчы, падрабязней каментаваць здарэнне ў адміністрацыі ліцэя пакуль адмаўляюцца.

 ***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула