БЕЛ Ł РУС

Украіна: Памаранчавай кааліцыі больш не існуе

16.09.2008 / 10:40

ул. інф.

Пра гэта раніцай у аўторак абвясьціў у парлямэнце сьпікер Вярхоўнай Рады Арсеній Яцэнюк. Блок Юліі Цімашэнкі ўжо пачынае агітацыйную кампанію ў рэгіёнах.

Сьпікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны Арсеній Яцэнюк раніцай у аўторак абвясьціў афіцыйна пра роспуск парлямэнцкай каліцыі дэмакратычных сіл, у якую ўваходзілі Блок Юліі Цімашэнкі і «Наша Ўкраіна — Народная самаабарона».

Калі за месяц не сфармуюць новую кааліцыю, то Віктар Юшчанка мае права чарговы раз распусьціць парлямэнт і прызначыць новыя выбары.

Тым часам Юлія Цімашэнка ўжо даручыла дэпутатам ад свайго блоку ехаць у акругі ды распачынаць агітацыйную кампанію. Рашэньне пра гэта было прынята ў панядзелак на закрытым паседжаньні фракцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула