БЕЛ Ł РУС

СМІ распавялі пра сэксуальныя дамаганні ў Еўракамісіі

25.10.2017 / 21:45

Nashaniva.com

Чыноўнікі Еўракамісіі, у сярэднім, падаюць адну скаргу аб сэксуальных дамаганнях супраць сваіх калег штомесяц на працягу апошніх пяці гадоў, піша The Telegraph.

Паводле даных крыніц, з 2012 года налічваецца 65 скаргаў, у выніку якіх было выстаўленае «дысцыплінарнае спагнанне за неадпаведнае паводзіны» для 20 супрацоўнікаў ЕК.

Пры гэтым за апошнія пяць гадоў чатыры выпадкі ў год у сярэднім прывялі да санкцый — менш за траціну з тых, аб якіх паведамлялася. Сапраўдныя узроўні сэксуальных дамаганняў, імаверна, значна вышэйшыя, бо ахвяры не паведамляюць пра пераслед. У самой камісіі заяўляюць, што маюць «нулявую цяплівасць да любых формаў дамаганняў».

Раней еўрадэпутаты паведамілі аб выпадках сэксуальных дамаганняў ў Еўрапарламенце. Так, прадстаўнік фракцыі «зялёных», нямецкі палітык Тэры Райнтке заявіла, што падобнага роду прыгнёт на працоўным месцы — жудасны прыклад перавышэння службовых паўнамоцтваў.

Нават у Еўрапарламенце, «у сэрцы еўрапейскай дэмакратыі», жанчыны падвяргаюцца сэксуальным дамаганням, заявіла польскі кансерватар Ядвіга Віснеўска, дадаўшы, што пацярпелыя жанчыны павінны, нарэшце, парушыць маўчанне і гучна сказаць «хопіць». Са свайго боку прадстаўнік шведскіх «зялёных» Малін Б'ёрк выказала незадаволенасць «культурай мачо» ў Еўрапарламенце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула