Пачаліся баі між арміяй Ірака і курдамі
Крыніца: Вікіпедыя.
Новая дуга напружанасці: пачаліся баі між курдскім апалчэннем пешмерга і арміяй Ірака.
На мінулым тыдні іракская армія выцесніла курдскія сілы з правінцыі Кіркук. Гэта раён, дзе пражываюць і курды, і арабы. Ён не ўваходзіў у курдскую аўтаномію, але ад 2014 года, ад часу наступу «Ісламскай дзяржавы», быў пад кантролем курдаў. Пад Кіркукам ёсць вялікія нафтавыя палі.
Пешмерга практычна не аказвала супраціву за межамі Курдскай аўтаноміі. Аднак у сераду моцныя баі разгарэліся недалёка ад адміністратыўнай мяжы аўтаноміі, каля горада Зумар, у правінцыі Нінэвія.