БЕЛ Ł РУС

Агнешка Рамашэўска-Гузы: Сітуацыя з фінансаваннем «Белсата» нармалізавалася

26.10.2017 / 10:47

Nashaniva.com

Дырэктар польскага беларускамоўнага тэлеканала «Белсат» Агнешка Рамашэўска-Гузы падчас сустрэчы ў Гродне заявіла, што «Белсат» будзе жыць, сітуацыя з фінансаваннем на гэты момант унармавалася, піша Радыё Свабода.

«Нас запэўнілі, што наша ініцыятыва будзе працягнутая. Як гэта будзе выглядаць у падрабязнасцях, у дачыненні фінансаў, дакладна я не ведаю, але думаю, што гэта не будзе выглядаць горш, чым было дагэтуль.

Пакуль нельга сказаць, ці грошы будуць паступаць праз МЗС, як раней, ці неяк іначай. Але ў цэлым «Белсат» захаваецца, будзе дзейнічаць. Я думаю, што была ацэненая тая праца, якую мы выконвалі дзесяць гадоў».

10 снежня тэлеканал адзначыць 10-годдзе ад пачатку вяшчання.

Агнешка Рамашэўска-Гузы зазначыла пра будучыню канала:

«Я думаю, што мы зараз будзем уваходзіць у лепшы перыяд. Я цяпер не сумняваюся, што «Белсат» захаваецца. Не ведаю, як доўга гэта будзе працягвацца, але напэўна наступны год будзе спакойным і, быць можа, і наступны за ім».

 На «Белсаце» цяпер у Польшчы і Беларусі працуе 200 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула