БЕЛ Ł РУС

Кампанія Caviar прэзентавала тэлефон з выявай Мікалая II і Божай Маці ў золаце ФОТЫ

26.10.2017 / 14:40

Ілья Параскевіч

Кампанія Caviar, вядомая тым, што аздабляе каштоўнымі металамі і камянямі папулярныя мадэлі смартфонаў, выпусціла чарговую калекцыю: тэлефоны Nokia 3310 з цікавымі выявамі на задняй панэлі.

Калекцыя мае назву «Апошні Імператар». У яе ўвайшлі мадэлі з тытанавым корпусам, выявай двухгаловага арла з герба Расійскай Імперыі, Багародзіцай Аранта (адзін з асноўных тыпаў абраза Божае Маці з рукамі ў жэсце заступніцкай малітвы, як на гербе Мінска) і партрэтам імператара Мікалая II.

Калекцыя прысвечаная стагоддзю Кастрычніцкай рэвалюцыі, што выглядае даволі іранічна. Версія з гербам або Мікалаем ІІ абыйдзецца пакупнікам ў 2400 даляраў, а Nokia з выявай Маці Божай будзе каштаваць каля 2600 даляраў.

Кампанія Caviar раней неаднаразова аздабляла розныя мадэлі айфонаў выявамі Пуціна, а таксама рознымі правакацыйнымі рэльефамі.

А так будзе выглядаць самая новая мадэль смартфонаў ад Apple з упрыгожваннем Caviar:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула