БЕЛ Ł РУС

Мінск не стане двухмільённым горадам? Колькасць насельніцтва сталіцы змяншаецца 

26.10.2017 / 14:8

Браніслаў Юрэвіч

Як паведамляе Белстат, па стане на 1 кастрычніка 2017 года колькасць насельніцтва Мінска склала 1 974 100 чалавек.

Ілюстрацыйны здымак. Фота Сяргея Гудзіліна.

Другі квартал запар гэтая лічба скарачаецца. Прычым калі за красавік-чэрвень колькасць мінчукоў зменшылася на 300 чалавек, то за ліпень-верасень — ужо на 1700 чалавек.

Папярэдні раз насельніцтва Мінска скарачалася па выніках Другой сусветнай вайны.

Насельніцтва Мінска па гадах

1940 год — 256 тысяч

1950 год — 274 тысячы

1960 год — 539 тысяч

1970 год — 916 тысяч

1980 год — 1,3 мільёна

1990 год — 1,62 мільёна

2000 год — 1,68 мільёна

2010 год — 1,84 мільёна

…2017 год — 1,97 мільёна

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула