Свежы выпуск «Падарожжаў дылетанта»: Жыгамонт робіць экскурс у гісторыю вёскі Глыбоцкае пад Гомелем ВІДЭА
Калісьці ў Глыбоцкім адкапалі два вядры арабскіх дзірхамаў, з іх 77 манет захоўваюцца ў Эрмітажы. Сёння галоўны скарб гэтай вёскі — старыя хаты з прыгожымі разьбянымі ліштвамі і добрыя людзі.
Нагадаем, што з кастрычніка перадача выходзіць у новым фармаце: раз на два тыдні пад брэндам «Маёнтак Падароск».