БЕЛ Ł РУС

Міністр інфармацыі распавёў, калі з'явіцца тэлеканал цалкам на беларускай мове

27.10.2017 / 13:15

Nashaniva.com

На сумесным пасяджэнні дзвюх палат беларускага парламента дэпутатка Алена Анісім пацікавілася ў міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча, калі ў Беларусі, нарэшце, з'явіцца цалкам беларускамоўны тэлеканал.

Міністр не даў канкрэтнага адказу, але заявіў, што «прастора ўжывання беларускай мовы на нацыянальным тэлебачанні будзе пашырацца». Што праўда, пачнецца гэты працэс не сёння і не заўтра, а «тады, калі грамадства будзе да гэтага гатовае», піша Еўрарадыё.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула