БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка паляцеў з візітам у ААЭ, каб пасля «традыцыйна пагасціць некалькі дзён»

27.10.2017 / 18:51

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка наведвае Аб'яднаныя Арабскія Эміраты з рабочым візітам, паведамілі ў яго прэс-службе.

Афіцыйная частка — перамовы наконт беларуска-эмірацкіх праектаў і сустрэчы з мясцовымі бізнэс-коламі.

Падпісана дамова, паводле якой Фонд развіцця прадпрымальніцтва імя Халіфы пазычыць Банку развіцця Беларусі каля $25 мільёнаў.

«Акрамя таго, улічваючы сяброўскі характар узаемаадносін, з боку кіраўніцтва ААЭ атрыманае запрашэнне ў адрас Аляксандра Лукашэнкі традыцыйна некалькі дзён пагасцяваць у краіне», — адзначае прэс-служба.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула