БЕЛ Ł РУС

У Брэсце пасля трэніроўкі ў басейне памёр васьмігадовы хлопчык

28.10.2017 / 20:51

Nashaniva.com

Трагедыя здарылася ў Брэсцкім палацы водных відаў спорту.

Паводле папярэдняй інфармацыі, васьмігадовы хлопчык плаваў у басейне, пасля чаго адправіўся ў трэнажорную залу, паведамляе brestcity.com. Што менавіта стала прычынай трагедыі, пакуль невядома.

Супрацоўнікі спарткомплекса спрабавалі на месцы аказаць дапамогу, выклікалі «хуткую». На жаль, хлопчыка выратаваць не ўдалося. У рэанімацыі дзіця памерла.

Па факце смерці хлопчыка праводзіць праверку Следчы камітэт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула