БЕЛ Ł РУС

Лідзкая акруга таксама засталася безальтэрнатыўнай

17.09.2008 / 12:29

ЗП

Мала таго, што Гарадзеншчына і так самы безальтэрнатыўны рэгіён у краіне падчас парлямэнцкіх выбарах, дык кандыдаты працягваюць сыходзіць з гонкі. На гэтым тыдні ў Лідзе зьняўся выдавец Станіслаў Суднік.

Мала таго, што Гарадзеншчына і так самы безальтэрнатыўны рэгіён у краіне падчас парлямэнцкіх выбарах, дык кандыдаты працягваюць сыходзіць з гонкі.

На гэтым тыдні ў Лідзе зьняўся выдавец Станіслаў Суднік.

Прадстаўнік БНФ тлумачыць сваю адмову ад працягу кампаніі рашэньнем апошняга Сойму Партыі. Суднік першы з БНФ, хто зьняўся з выбараў пасьля рэгістрацыі.

Цяпер па Лідзкай выбарчай акрузе безальтэрнатыўна балятуецца начальніца ўпраўленьня эканомікі мясцовага райвыканкаму Тамара Клебан. Лідчына стала шостай акругай на Гарадзеншчыне, і трынаццатай па краіне, дзе на выбарах будзе ўдзельнічаць толькі адзін кандыдат.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула