БЕЛ Ł РУС

Пад Оршай легкавік насмерць збіў жанчыну, ДАІ шукае сведкаў аварыі

29.10.2017 / 22:35

Nashaniva.com

Як паведаміў карэспандэнту БелТА начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц, трагедыя адбылася каля 18.30 прыкладна за кіламетр ад Оршы (на аўтадарозе Орша-Межава).

Жыхар Оршы 1958 года нараджэння на аўтамабілі «Форд Транзіт» збіў жанчыну-пешахода, якая ад атрыманых траўмаў памерла на месцы ДТЗ. Асоба загінулай пакуль не высветленая.

Па словах кіроўцы, аварыя адбылася літаральна адразу пасля сустрэчнага раз'езду, і ён не паспеў адрэагаваць. ДАІ шукае сведкаў і відавочцаў аварыі.

Праваахоўнікі просяць удзельнікаў дарожнага руху быць уважлівымі, асабліва падчас дажджу і ў цёмны час сутак. Пешаходам варта памятаць пра флікеры, а кіроўцам быць вельмі засяроджанымі падчас сустрэчных раз'ездаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула