БЕЛ Ł РУС

У мінскім аэрапорце шукаюць ката, які збег ад гаспадароў проста падчас мытнага надгляду ФОТА

30.10.2017 / 13:14

Nashaniva.com

У аэрапорце Мінска шукаюць ката, які збег у зоне мытнага надгляду. Інфармацыю пра гэта размясціла на сваёй старонцы ў фэйсбуку бортправадніца Таццяна Астроўская.

Гаспадары ката везлі яго з Пецярбурга ў Жэневу, у Мінску яны рабілі перасадку. «За некалькі гадзін шляху кот ад дарогі быў у жудасным стрэсе. На мытні ў аэрапорце папрасілі прад'явіць ката і выняць з пераноскі. Кот спалохаўся, выслізнуў з рук, падрапаў гаспадароў і ўцёк», — гаворыцца ў допісе.

Кот можа ўсё яшчэ знаходзіцца ўнутры будынка аэрапорта ў зоне мытнага надгляду. Яго завуць Марцік, ён малады, пухнаты, з доўгай поўсцю, але паводле афарбоўкі падобны на сіямскага. На старонцы Таццяны пазначаны кантактныя дадзеныя гаспадароў ката.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула