БЕЛ Ł РУС

Затрыманы Мікола Статкевіч

30.10.2017 / 20:53

Nashaniva.com

Статкевіч падчас акцыі 29 кастрычніка ў Мінску, фота Сяргея Гудзіліна

Вечарам 30 кастрычніка ў Мінску затрыманы палітык Мікола Статкевіч. Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку яго жонка Марына Адамовіч.

У аўторак Статкевіч меўся браць удзел у пасяжэнні рабочай групы па Беларусі «Еўранест», — напісаў кіраўнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

Статкевіч 21 кастрычніка правёў у цэнтры Мінска акцыю «Марш раззлаваных беларусаў 2.0», удзельнікі якой прайшлі ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасці

А вечарам у нядзелю, 29 кастрычніка, палітык правёў каля будынка КДБ у цэнтры сталіцы акцыю па ўшанаванні памяці расстраляных 80 гадоў таму пісьменнікаў. Удзельнікі акцыі запалілі знічы.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула