БЕЛ Ł РУС

Пад Кіевам забілі жонку кіраўніка чачэнскіх добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Украіны

30.10.2017 / 22:45

СГ

На чыгуначным пераездзе пад Кіевам невядомыя з хмызоў абстралялі аўтамабіль, на якім ехалі Аміна Акуева і Адам Асмаеў. Акуева загінула, Асмаеў паранены, але выжыў, паведамляюць украінскія СМІ.

Адам Асмаеў кіраваў групай чачэнскіх добраахвотнікаў, якая ваявала на баку Украіны ў Данбасе.

Акуева ўдзельнічала ў Рэвалюцыі Годнасці разам з ім, пасля плячо ў плячо прайшла вайну.

1 чэрвеня ўжо адбыўся адзін замах на Асмаева, тады ён таксама застаўся жывы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула