БЕЛ Ł РУС

У Японіі паліцыя знайшла ў кватэры рэшткі дзевяці чалавек

31.10.2017 / 08:11

Nashaniva.com

У Японіі ў адной з кватэр у горадзе Дзама на поўдзень ад Токіа знойдзены расчлянёныя рэшткіі дзевяці чалавек, паведамляе Mainichi са спасылкай на праваахоўныя органы. Паліцыя ўжо арыштавала падазраванага ў датычнасці да справы.

Да знаходкі прывялі пошукі маладой жанчыны, якая прапала ў акрузе яшчэ 24 кастрычніка. 30 кастрычніка паліцыя выявіла каля ўваходу ў кватэру галовы дзвюх жанчын, адна з якіх, як мяркуецца, належыць 23-гадовай зніклай дзяўчыне. Астанкі іншых васьмі чалавек, знойдзеных у доме, пакуль не ўдалося ідэнтыфікаваць. Фрагменты цел захоўваліся ў некалькіх халадзільніках.

Да свайго знікнення, адзначае выданне, жанчына апублікавала ў сацыяльных сетках паведамленне з тэкстам «Я шукаю каго-небудзь, хто памрэ разам са мной». Па дадзеных паліцыі, з падазраваным жанчына таксама пазнаёмілася ў Інтэрнэце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула