БЕЛ Ł РУС

Маладая расіянка, якая знікла ў Беларусі, знайшлася ў бальніцы

31.10.2017 / 13:31

УШ

абноўлена

Абноўлена: дзяўчына знайшлася ў бальніцы. Яна мусіла прымаць пэўныя лекі, але не ўзяла іх у дарогу. У выніку трапіла да медыкаў і не змагла ператэлефанаваць.

* * *

Дзяўчына больш за тыдзень не выходзіць на сувязь.

Падрабязнасці паведамляе пошукавы атрад «Анёл». 24-гадовая Ксенія Пяткова прыехала ў вёску Радковічы, пад Баранавічамі. Апошні раз з ёй звязваліся сваякі 24 кастрычніка. Больш ніякіх звестак пра стан і месцазнаходжанне дзяўчыны не паступала.

Асабліва адзначаюць рост дзяўчыны — 196 сантыметраў. Усіх, хто бачыў Ксенію, просяць звярнуцца ў пошукавы атрад ці міліцыю.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула