БЕЛ Ł РУС

Ахвярамі тэракту ў Нью-Ёрку сталі пяцёра грамадзян Аргенціны

1.11.2017 / 07:33

Nashaniva.com

У выніку наезду аўтамабіля на Манхэтэне загінулі пяць грамадзян Аргенціны. Аб гэтым паведамляецца ў твітары аргенцінскага Міністэрства замежных спраў.

«Нашы самыя глыбокія спачуванні ў сувязі са смерцю Эрнана Мендосы, Дыега Анджэліна, Алехандра Пагніка, Арыэля Эрлія і Эрнан Феруча», - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Таксама свае спачуванні выказаў міністр замежных спраў Аргенціны Мі Хорхе Форы.

У Нью-Ёрку ураджэнец Узбекістана выехаў на пікапе на веладарожку і раздушыў восем чалавек

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула