БЕЛ Ł РУС

Sony прэзентавала абноўленага легендарнага сабаку-робата ФОТА

2.11.2017 / 09:23

nn.by

Кампанія Sony выпусціла новае пакаленне робата-сабакі Aibo, першую мадэль якога прадставілі яшчэ ў 1999 годзе. 

Так выглядае першая мадэль Aibo

Замест вачэй у Aibo ўсталяваныя два OLED-экраны, якія мяняюць малюнак зрэнак, дзякуючы чаму вочы сабакі здольныя выяўляць эмоцыі. Час працы собакі ад аднаго зарада — дзве гадзіны, час зарадкі — тры гадзіны.

Абноўленая мадэль

Aibo навучылі лепш разумець гаспадароў і ўсталёўваць з імі эмацыйную сувязь. Гэта адбываецца за кошт абноўленай тэхналогіі глыбокага навучання. Дзякуючы ёй гукі, малюнкі, сістэма паводзінаў і звычкі ўладальнікаў апрацоўваюцца адмысловымі датчыкамі, а робат-сабака атрымлівае новыя веды.

Дадатак для тэлефона My Aibo дазваляе больш дэталёва кіраваць сабакам і глядзець фота, зробленыя ім з дапамогай убудаванае камеры. Продажы робата-сабакі пачнуцца ў студзені 2018 года, кошт складзе 1700 даляраў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула