БЕЛ Ł РУС

Купюра 100 000 000 000 даляраў спыніць сваё існаваньне

18.09.2008 / 20:20

Урад Зімбабвэ абвесціў дэнамінацыю. На купюрах будуць закрэслены адразу 10 нулёў. Такім чынам выпушчаная 2 месяца таму купюра ў 100 мільярдаў долараў спыняе сваё існаванне.

Урад Зімбабвэ абвесціў дэнамінацыю. На купюрах будуць закрэслены адразу 10 нулёў. Такім чынам выпушчаная 2 месяца таму купюра ў 100 мільярдаў долараў спыняе сваё існаванне.

Сёння цэнтрабанк Зімбабвэ прэзэнтаваў новую купюру ў 1 тысячу зімбабвійскіх даляраў. Гэта не прыцягнула б увагі, каб не адзін факт. Месяц таму ў гэтай краіне была выпушчана ў абарот купюра наміналам 100 мільярдаў даляраў.

Паводле статыстычных дадзеных інфляцыя ў Зімбабве за 2008 год складае 2 мільёны працэнтаў паводле ўрада альбо 11,2 мільёна працэнтаў адпаведна дадзеных міжнародных назіральнікаў. І тая і тая лічбы з'яўляюцца абсалютным рэкордам Свету.

Сёлета прэзідэнт Зімбабве Робэрт Мугабэ паспрабаваў сфальсіфікаваць вынікі парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў. А на актывістаў апазіцыі пачалося сапраўднае паляванне, у выніку якога болей за 70 чалавек былі застрэленыя паліцыяй. Аднак пад ціскам міжнароднай супольнасці й зважаючы на найглыбейшую эканамічную крызу, Мугабэ змушаны быў пайсці на кампраміс, і быў сфармаваны кааліцыйны "урад паратунку". На правядзенне новых выбараў гэтая афрыканская краіна пакуль што папросту не мае сродкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула