БЕЛ Ł РУС

Трамп заклікаў пакараць смерцю абвінавачанага ў здзяйсненні тэракту ў Нью-Ёрку

2.11.2017 / 08:22

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што абвінавачанага ў здзяйсненні тэракту ў Нью-Ёрку Сайфуло Саіпава трэба прысудзіць да смяротнага пакарання. Пра гэта Трамп напісаў на сваёй старонцы ў твітары.

«Нью-ёркскі тэрарыст быў шчаслівы, калі папрасіў павесіць сцяг «Ісламскай дзяржавы» ў яго бальнічнай палаце. Ён забіў восем чалавек, яшчэ 12 атрымалі цяжкія раненні. Ён павінен быць прысуджаны да смяротнага пакарання!» — напісаў амерыканскі прэзідэнт.

Тэракт у цэнтры Нью-Ёрку адбыўся 31 кастрычніка. Кіроўца пікапа наехаў на людзей на веладарожцы на Уэст-стрыт, пасля чаго пратараніў школьны аўтобус. У выніку інцыдэнту загінулі восем чалавек. Пры сабе ў мужчыны было пнеўматычная і пэйнтбольная зброя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула