Мацюшэўскі распавёў пра лёс рэвалюцыйных указаў па разняволенні бізнэсу
Фота Сяргея Гудзіліна
Восем з дзесяці дакументаў па разняволенні бізнэсу ўжо падпісаныя. Пра гэта распавёў першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі на пятай канферэнцыі ў рамках Кастрычніцкага эканамічнага форуму ў Мінску 2—3 лістапада.
«Восем дакументаў ужо падпісаныя, яшчэ два, спадзяюся, будуць падпісаны ў найбліжэйшы час. У тым ліку дэкрэт аб лічбаванні эканомікі, у які трансфармаваўся дэкрэт аб ПВТ 2.0», — паведаміў першы віцэ-прэм'ер.
Мацюшэўскі адзначыў, што па гэтым дакуменце яшчэ будзе праведзена вялікая нарада ў кіраўніка дзяржавы, каб «зверыць пазіцыі ўсіх бакоў».