БЕЛ Ł РУС

Мацюшэўскі: Дыялог з МВФ патрэбны Беларусі не дзеля грошай

2.11.2017 / 11:44

Nashaniva.com

Беларусь вядзе дыялог з Міжнародным валютным фондам не дзеля таго, каб атрымаць новы крэдыт. Пра гэта ў кулуарах «Кастрычніцкага эканамічнага форуму» распавёў Еўрарадыё першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі.

«Грошы для нас сёння — не самае галоўнае, — сказаў чыноўнік. — У Белрусі няма патрэбы ў экстраным фінансаванні з боку МВФ, у нас збалансаваная сітуацыя. Дыялог з Міжнародным валютным фондам патрэбны, каб яны пацвярджалі, што мы рухаемся ў правільным накірунку. Гэта вельмі важна для інвестраў».

Напярэдадні першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч агучыў, што ў сярэднетэрміновай перспектыве на выплаты па дзяржаўнай пазыцы Беларусь будзе выдаткоўваць па 3,5 млрд долараў за год. Золатавалютныя рэзервы нашай краіны сёння перавышаюць гэтую лічбу прыкладна ўдвая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула