Хлопчыка, які атрымаў цяжкія траўмы пры абрушэнні пліты ў Магілёве, ратуюць дактары з усёй краіны
Дзіця, што атрымала цяжкія траўмы пры абрушэнні пліты перакрыцця ў закінутым недабудзе ў Магілёве, знаходзіцца ў рэанімацыі Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы ў вельмі цяжкім стане.
Ноччу яго аперыравалі з прычыны масіўнага крывацёку. Аперацыя доўжылася шэсць гадзін, у ёй бралі ўдзел дактары з Магілёва, а таксама трох рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў: неўралогіі і нейрахірургіі, траўматалогіі і артапедыі, а таксама дзіцячай хірургіі, распавёў tut.by галоўны доктар Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Ігар Каско.
— Хлопчык у вельмі цяжкім нестабільным стане. Якія-небудзь прагнозы рабіць цяжка — мы не ведаем працягласці клінічнай смерці: які дакладна час дзіця праляжала, прыціснутае плітой перакрыцця, без дыхання і сэрцабіцця.
У яго - цяжкая камбінаваная траўма: глыбокае пераахаладжэнне і масіўная шкілетная траўма. Медыкі робяць усё магчымае для яго выратавання.
Трагедыя ў Магілёве адбылася 1 лістапада. У недабудаваным прыватным доме абрынулася аварыйнае перакрыцце. Пад заваламі апынуліся двое школьнікаў - хлопчыкі 9 і 10 гадоў. Адзін з іх загінуў на месцы, другі знаходзіцца ў рэанімацыі. Ідзе следства.