БЕЛ Ł РУС

Адміністрацыя раёна падарыла БДЭУ елку, а праз тыдзень яе выкапалі. Навошта? ФОТЫ

2.11.2017 / 12:43

Сямён Цыбульскі

Інтэрнаўты звяртаюць увагу на незвычайны лёс елкі, якую раённая адміністрацыя падарыла БДЭУ за ўнёсак у азеляненне раёна.

Господа, не ссорьтесь! Зато вот какая ель у нас стоять будет! pic.twitter.com/jdl0iLrmko

— БГЭУ (@bseu_official) 25 октября 2017 г.

Урачыстая пасадка дрэва каля вучэбнага корпуса адбылася 25 кастрычніка, але ўжо 2 лістапада гэты падарунак выкапалі пад рогат студэнтаў, якія назіралі за працэсам з вокнаў і выкладалі фоткі ў інтэрнэт.

на даче у ректора ёлочке будет лудше! pic.twitter.com/ojWQsI0Z0f

— Glamour Gopnique (@kazz_by) November 2, 2017

Дык куды ж павезлі елку?

«Яна была так сабе — асыпалася, не вельмі якасная, так скажам. Доўга б яна не прастаяла. Мы на гэта звярнулі ўвагу, таму елку нам заменяць. То бок гэтую выкапалі, але на яе месца прывязуць іншую. Без елкі не будзем, можам запэўніць усіх неабыякавых», — патлумачылі «Нашай Ніве» у адміністрацыі вучэбнага корпуса БДЭУ.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула