БЕЛ Ł РУС

БАТЭ не ўтрымаў перамогу ў матчы з «Кёльнам» — 2:5. ВІДЭА галоў

3.11.2017 / 00:54

Браніслаў Юрэвіч, відэа tribuna.com

Барысаўскі БАТЭ ў групавым раўндзе Лігі Еўропы прайграў нямецкаму «Кёльну» з лікам 2:5.

Беларусы прапусцілі першымі.

Аднак пасля прыгожы розыгрыш вуглавога прывёў да гола Няманні Мілунавіча.

А пасля выдатны ўдар атрымаўся ў Мікалая Сігневіча. Адзначым, што абедзве галявыя перадачы аддаў Аляксей Рыас.

На перапынак БАТЭ сышоў, перамагаючы 2:1.

Аднак у другім тайме ў беларускага клуба атрымлівалася мала што. Імкнучыся адыграцца, БАТЭ пакідаў пустыя зоны ў абароне, і гэтым карысталіся немцы.

У паралельным матчы лонданскі «Арсенал» не змог перамагчы сербскую «Црвену Звезду» — 0:0.

Такім чынам, пасля чатырох тураў табліца групы выглядае наступным чынам:

  1. Арсенал — 10 балаў
  2. Црвена Звезда — 5 балаў
  3. БАТЭ — 4 балы
  4. Кёльн — 3 балы.

Наступны матч БАТЭ згуляе дома з «Црвенай Звездай».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула