Лукашэнка павіншаваў беларусаў з 135-годдзем Якуба Коласа
Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам урачыстых мерапрыемстваў з нагоды 135-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.
Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Адзін з заснавальнікаў сучаснай мастацкай прозы, аўтар знакамітых паэтычных шэдэўраў, ён стаў сапраўдным народным песняром, сімвалам велічы і культурнага багацця нацыі. Таленавіты майстар слова адлюстраваў у сваіх творах самыя высокія чалавечыя пачуцці, мудрасць і лепшыя рысы характару беларусаў, шчырую любоў да роднай мовы», — гаворыцца ў прывітанні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што жыццё і літаратурная дзейнасць Якуба Коласа — прыклад самаадданага служэння народу і Айчыне. А яго творчую спадчыну лічыцца крыніцай духоўнасці і натхнення для многіх пакаленняў.