БЕЛ Ł РУС

Школка Сьвятой Еўфрасіньні

18.09.2008 / 11:42

Nashaniva.com

прыватная абвестка

Аб’яўляецца набор дзетак у беларускамоўную нядзельную школку сьв. Еўфрасіньні Полацкай пры грэка-каталіцкім Душпастырскім цэнтры Сьвятога Язэпа ў г. Менску.

Аб’яўляецца набор дзетак у беларускамоўную нядзельную школку сьв. Еўфрасіньні Полацкай пры грэка-каталіцкім Душпастырскім цэнтры Сьвятога Язэпа ў г. Менску. Прымаюцца дзеці ад 4 да 15 гадоў. На працягу навучальнага году наведвальнікі школкі будуць мець магчымасьць вывучаць Катэхізм, біблійныя гісторыі Старога і Новага Запаветаў, а падчас творчых заняткаў маляваць, ляпіць, сьпяваць і нават таньчыць. У рамках заняткаў плануецца таксама некалькі цікавых вандровак.

Заняткі будуць праходзіць у памяшканьні Цэнтра па вул. Арджанікідзэ, 6.

Арганізацыйны сход для бацькоў 28 верасьня а 12 гадзіне.

Запісацца можна па тэлефонах:

Айцец Яўген Усошын (029) 312 28 26; jusoszyn@tut.by

Сястра Вікторыя Чэкан (029) 309 86 02; s.viktoryja@gmail.com

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула