БЕЛ Ł РУС

Пад Віцебскам знайшлі выбухованебяспечную бульбу

3.11.2017 / 20:42

Nashaniva.com

Калгаснае поле каля вёскі Бондары Віцебскага раёна аказалася багатым не толькі бульбай, якую зараз збіраюць пры дапамозе тэхнікі. Разам з клубнямі нацыянальнага караняплоду на сартавальны пункт патрапіла і 250 адзінак выбухованебяспечных прадметаў, — паведамляе прэс-служба сапёрнай вайсковай часткі 5542.

Ілюстрацыйнае фота.

Цікава, што бульба ўжо прайшла аўтаматычнае сартаванне — і ўсе артылерыйскія снарады, мінамётныя міны і гранаты былі акуратна ссыпаныя ў кантэйнер з адсартаваным смеццем, які нейкім цудам не выбухнуў.

Пасля сапёрны нарад в/ч 5542 адвёз небяспечныя прадметы на спецпалігон, дзе яны былі ўзарваныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула