БЕЛ Ł РУС

У Гродне кіроўца гарадскога аўтобуса на вачах у пасажыраў скокнуў з моста ў раку — падрабязнасці

4.11.2017 / 15:44

Nashaniva.com

 У Гродне кіроўца гарадскога аўтобуса на вачах у пасажыраў скокнуў з моста ў раку. Пра гэта паведаміла Гродзенская абласная арганізацыя Асвода.

Паведамленне, што ў Нёмане апынуўся чалавек, паступіла на выратавальную станцыю «Цэнтральная» сёння ў 14.19. «Тут жа на месца здарэння выйшаў выратавальны катэр. У 14.22 мужчыну дасталі з вады ў раёне Каложскай царквы», - адзначылі ў Асводзе. 

Мужчына ў нейкі момант спыніў аўтобус на мосце, адчыніў дзверы, выйшаў з салона, пералез праз агароджу і на вачах пасажыраў кінуўся ўніз з 20-метровай вышыні

Вядома, што яго завуць Сяргей Барташэвіч, яму 57 гадоў. Ён застаўся жывы.

У аўтапарку кажуць, што мужчына працуе там каля 20 гадоў. Праблем раней аніякіх не было. Алкаголем кіроўца таксама «не захапляўся».

Барташэвіча выцягнулі з вады ратавальнікі і аказалі рэанімацыйную дапамогу, каб ён пачаў дыхаць. Пасля мужчыну даставілі ў бальніцу хуткай дапамогі.

Пасля падзення Барташэвіч зламаў некалькі рэбраў. Пакуль што ён знаходзіцца ў рэанімацыі. Стан ацэньваецца як цяжкі.

Прычыны ўчынку невядомыя. Сам Барташэвіч нічога не кажа проста таму, што не можа — ён знаходзіцца пад апаратам штучнай вентыляцыі лёгкіх, у такім стане яго ўжо даставілі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула