БЕЛ Ł РУС

Марыя Шарапава дае $210 тыс. на стыпэндыі моладзі з чарнобыльскіх рэгіёнаў

18.09.2008 / 13:29

Стыпэндыі дазволяць 12 таленавітым маладым людзям прайсьці поўны курс навучаньня ў Беларускай акадэміі мастацтваў і БДУ.

Зорка сусьветнага тэнісу Марыя Шарапава сёньня абвясьціла аб праграме стыпэндый з аб’ёмам у 210 тыс. даляраў для студэнтаў — выхадцаў з раёнаў Беларусі, што пацярпелі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Стыпэндыі дазволяць 12 таленавітым маладым людзям прайсьці поўны курс навучаньня ў Беларускай акадэміі мастацтваў і БДУ. Праграма першапачаткова разьлічана на 4 гады, штогод будуць абірацца тры новыя стыпэндыяты з залічаных на першы курс абітурыентаў.

Раней фонд Марыі Шарапавай выдзеліў 100 тыс. даляраў на рэалізацыю праектаў для дзяцей і моладзі з рэгіёнаў Беларусі, Расеі і Украіны, што пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС.

Марыя Шарапава нарадзілася ў 1987 г. у сібірскім гарадку Нягань, куды ейцныя бацькі пераехалі з Гомеля пасьля чарнобыльскай катастрофы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула