БЕЛ Ł РУС

У мінскім кафэ хуліган прапанаваў незнаёмцу $100 за яго дзяўчыну і пачаў бойку

6.11.2017 / 12:25

Nashaniva.com

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 45-гадовага мінчука, які збіў наведвальніка сталічнага кафэ, паведамляе сайт ГУУС Мінгарвыканкама.

Разам са знаёмымі ён адпачываў у адным з кафэ. Праз некаторы час падышоў да століка, за якім сядзелі мужчына і жанчына, паклаў на стол $100 і звярнуўся з непрыстойнай прапановай.

Пасля гэтага паміж ім і спадарожнікам жанчыны адбыўся канфлікт, які перарос у бойку.

Мужчыну затрымалі супрацоўнікі міліцыі. У дачыненні яго заведзеная крымінальная справа за хуліганства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула