БЕЛ Ł РУС

Коля Лукашэнка адпачываў у ААЭ 12 дзён, а дзе былі вашы дзеці на канікулах? 

7.11.2017 / 13:36

Nashaniva.com

дзелімся ў каментах, не саромеемся

Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах з 25 кастрычніка па 6 лістапада. Пра гэта TUT.BY паведаміла крыніца, знаёмая з ходам візіту прэзідэнта.

Крыніца паведаміла, што Аляксандр Лукашэнка вярнуўся ў Мінск вечарам 6 лістапада. Такім чынам прэзідэнт прабыў у Эміратах 12 поўных сутак. Афіцыйнай інфармацыі пра вяртанне беларускага лідара на радзіму атрымаць не ўдалося.

Падчас візіту паведамлялася пра дзве афіцыйныя сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі: з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам і з наследным прынцам Абу-Дабі шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам. Акрамя таго, прэзідэнт наведаў Мемарыял памяці загінулых ваяроў у Абу-Дабі.

Ужо некалькі гадоў, як візіты Аляксандра Лукашэнкі ў ААЭ супадаюць са школьнымі канікуламі. Як і раней, кампанію прэзідэнту ў паездцы складалі людзі з бліжэйшага атачэння: сыны, памочнікі, бізнесмены, спартсмены.

А дзе адпачывалі на канікулах вашы дзеці? Пішыце ў каментах.

Чытайце таксама:

Лукашенко запечатлели на отдыхе в ОАЭ с сыновьями Виктором и Николаем

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула