БЕЛ Ł РУС

ЗША: За 100 гадоў камуністычныя рэжымы забілі 100 мільёнаў чалавек

8.11.2017 / 09:09

Nashaniva.com

Белы дом ЗША выпусціў зварот, прысвечаны Нацыянальнаму дню ахвяр камуністычных рэжымаў. У ім гаворыцца, што «бальшавіцкая рэвалюцыя дала штуршок станаўленню Савецкага Саюза і змрочных дзесяцігоддзяў камуністычнага рэжыму, палітычнай філасофіі, несумяшчальнай са свабодай, росквітам і годным стаўленнем да чалавечага жыцця».

«За мінулае стагоддзе камуністычныя таталітарныя рэжымы па ўсім свеце загубілі больш за 100 мільёнаў чалавек і падвергнулі незлічонае мноства людзей эксплуатацыі, гвалту і прывялі да неапісальнага спусташэння», — адзначаецца ў заяве Белага дома.

У паведамленні таксама гаворыцца, што «гэтыя (камуністычныя) рухі пад ілжывай падставай вызвалення сістэматычна пазбаўлялі нявінных людзей іх правоў: свабоды веравызнання, свабоды сходаў і многіх іншых правоў, якія мы лічым свяшчэнымі».

«Грамадзян, якія імкнуліся да свабоды, падпарадкоўвалі дзяржаве пры дапамозе прымусу, гвалту і страху», — заяўляе адміністрацыя прэзідэнта ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула