БЕЛ Ł РУС

У ЗША распавялі стратэгію перамогі над Расіяй у космасе

8.11.2017 / 18:33

nn.by

Выканаўчы сакратар Нацыянальнага савета па космасе пры прэзідэнце ЗША Скот Пэйс распавёў пра стратэгію па захаванні лідарства ў космасе ў будучыні. 

Галоўнае ў стратэгіі, па ягоных словах, — пашырэнне ўдзелу прыватнага сектару ў касмічнай сферы. Таксама Скот Пэйс распавёў Scientific American, што рэалізацыя самых складаных праектаў немагчымая без міжнароднага партнёрства. 

Такая стратэгія адрозніваецца ад таго, што рабілі СССР і ЗША ў 1960-х гадах, бо тады лідарства пацвярджалася ў выпадку, калі краіна стварала тое, што не мог зрабіць канкуруючы бок.

Кажучы аб місіях на Марс, Скот Пэйс назваў праекты амбітнымі і дадаў, што менавіта іх рэалізацыя з'яўляецца прычынай, па якой ЗША займаецца космасам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула