БЕЛ Ł РУС

Як будзе выглядаць горад, які Саудаўская Аравія пабудуе ў пустыні за $7 мільярдаў? Шмат ФОТА

8.11.2017 / 17:10

nn.by

Саудаўская Аравія — найбуйнейшы экспарцёр нафты ў свеце. Але падзенне коштаў на яе негатыўна паўплывала на эканоміку краіны. 

Каб ажывіць эканоміку і знізіць залежнасць краіны ад чорнага золата, урад Саудаўскай Аравіі працуе над пераўтварэннем сотняў квадратных кіламетраў пустыні ў новыя гарады. Мяркуецца, што гэта створыць новыя працоўныя месцы і дыверсіфікуе эканоміку.

Адным з такіх аб'ектаў стане эканамічны горад ведаў, размешчаны за 96 кіламетраў ад узбярэжжа Чырвонага мора. Ён мусіць быць дабудаваны да 2020 года.

Так выглядае генплан:

Фота тут і ніжэй: Knowledge Economic City Company

Плошча гатовага горада коштам $7 мільярдаў складзе каля 5 квадратных кіламетраў. Ён прадугледжвае гандлёвыя плошчы, офісныя памяшканні і больш за 90 тысяч квадратных метраў жылых памяшканняў.

Урад Саудаўскай Аравіі сцвярджае, што новы горад створыць 20 тысяч працоўных месцаў і прадаставіць жыллё 150 тысячам чалавек, якія будуць жыць у асабістых і шматкватэрных дамах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула