БЕЛ Ł РУС

У Расіі прапанавалі скараціць рабочы тыдзень для некурцоў да 35 гадзін

10.11.2017 / 10:02

Nashaniva.com

Дэпутат Дзярждумы ад ЛДПР Васіль Уласаў звярнуўся да міністра працы і сацыяльнай абароны Расіі Максіма Тапіліна з просьбай разгледзець магчымасць скарачэння працягласці працоўнага тыдня грамадзян, якія не кураць, з 40 да 35 гадзін, паведамляе ТАСС.

Уласаў у сваім запыце нагадвае, што эканамічныя страты Расіі з-за курэння складаюць каля трох адсоткаў ВУП. Самы малады дэпутат Дзярждумы мяркуе, што органы дзяржаўнай улады павінны распрацаваць метады стымулявання грамадзян адмаўляцца ад курэння.

«У дадзеным выпадку можна запазычыць досвед развіцця працоўнага заканадаўства краін Еўропы, якія ідуць па шляху прадастаўлення вялікіх сацыяльных гарантый і памяншэння працоўнага часу», — указаў Уласаў. «У дадзены момант мною прапрацоўваецца ініцыятыва аб увядзенні 35-гадзіннага працоўнага тыдня для работнікаў, якія не кураць», - паведаміў дэпутат.

Ён лічыць, што такая мера станоўча адаб'ецца і на эканоміцы краіны, і на здароўі насельніцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула