БЕЛ Ł РУС

На вуліцы Якуба Коласа ў Мінску аўтобус збіў 12-гадовага хлопчыка

10.11.2017 / 10:52

Nashaniva.com

Аварыя адбылася раніцай 10 лістапада на сталічнай вуліцы Якуба Коласа. Пра гэта паведамілі ў ДАІ Мінска, піша Tut.by.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтобуса ехаў па вуліцы Якуба Коласа ў крайняй правай паласе, калі на дарогу па-за пешаходным пераходам выйшаў 12-гадовы хлопчык. Кіроўца ужыў экстранае тармажэнне, але не змог пазбегнуць наезду.

Дзіця атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці і было дастаўлена ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула