БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі: у нядзелю — мокры снег

11.11.2017 / 11:50

Nashaniva.com

Фота Сяргея Гудзіліна.

У Беларусі 12-лістапада будзе дажджліва, месцамі чакаецца мокры снег, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу ў асобных раёнах, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з мокрым снегам.

Вецер будзе паўднёва-заходні, парывісты. Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, у другой палове дня - 1-6 градусаў цяпла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула