БЕЛ Ł РУС

«Не наела на карону». Беларусцы далі 4-е месца на «Міс свету плюс-сайз»

13.11.2017 / 10:25

КК

Яўгенія Цюленева, пра якую мы пісалі раней, стала чацвёртай у міжнародным конкурсе, а таксама атрымала тытул «Міс Стыль».

Яўгенія Цюленева.

Галоўную карону аддалі прадстаўніцы Філіпін, другое месца ў латвійкі. Пасля ўзнагароджання Яўгенія пажартавала, што «на першае месца яны пакуль не наелі».

Конкурс праходзіў з 8 па 13 лістапада ў Сінгапуры, у ім бралі ўдзел 15 дзяўчат, памер адзення якіх пачынаўся ад 48-га.

Віншуем Яўгенію!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула