БЕЛ Ł РУС

Пяць кандыдатаў ад АГП здымаюцца з выбараў

19.09.2008 / 12:20

Nashaniva.com

Але Лябедзька застаецца. «Як сустаршыня Аб'яднаных дэмакратычных сілаў».

Але Лябедзька застаецца. «Як сустаршыня Аб'яднаных дэмакратычных сілаў».

Зьнімаюцца ж ключавыя фігуры партыі — Аляксандар Дабравольскі (Сьвіслацкая выбарчая акруга № 94), Валянціна Палевікова (Купалаўская выбарчая акруга № 95), Станіслаў Багданкевіч (Чкалаўская выбарчая акруга № 96):, Ганна Ягорава (Паўднёва-Заходняя акруга № 99), Кацярына Маласаева (Коласаўская выбарчая акруга № 106).

Пра гэта Анатоль Лябедзька і ягоныя паплечнікі заявілі на прэс-канфэрэнцыі ў сталіцы.

Старшыня АГП зазначыў аднак, што гэта не байкот, а пратэст супраць існуючай сытуацыі перад выбарамі, а менавіта за тое, што не надрукавалі ўлёткі кандыдатаў.

16 верасьня сябры АГП выставілі Цэнтарвыбаркаму ўльтыматум у сувязі зь немагчымасьцю надрукаваць агітацыйныя матэрыялы сваіх кандыдатаў. Лябедзька, Багданкевіч, Палевікова, Ягорава, Маласаева і Дабравольскі зьбіраліся выдаць сумесную перадвыбарную ўлётку, аднак атрымалі адмову з некалькіх друкарняў.

ЗП

Зьлева направа: Станіслаў Багданкевіч, Гануля Ягорава,
Анатоль Лябедзька, Аляксандар Дабравольскі, Валянціна Палевікова.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула