БЕЛ Ł РУС

БАТЭ накіраваў у суд пазоў да Вянгерскага, які выбег на поле са сцягам

14.11.2017 / 13:35

Nashaniva.com

Барысаўскі клуб БАТЭ накіраваў дакументы ў суд, каб Аляксандра Вянгерскага, які выбег на поле з нацыянальным сцягам падчас матча з Арсеналам, аштрафавалі на 5 тысяч еўра. Менавіта такі штраф атрымаў сам клуб за ўчынак заўзятара.

Гэтую інфармацыю Еўрарадыё пацвердзілі ў прэс-службе клуба і ў судзе Вілейскага раёна.

«Так, дакументы па гэтай справе ўжо прыйшлі. Але, калі будзе разгляд, мы пакуль сказаць не можам», — сказала супрацоўніца суда

Нагадаем, Аляксандр Вянгерскі выбег на поле з нацыянальным сцягам падчас матчу БАТЭ з Арсеналам. За гэта БАТЭ атрымаў штраф ад дысцыплінарнай рады УЕФА.

Раней Аляксандру Вянгерскаму ўжо прысудзілі сем сутак адміністрацыйнага арышту за дробнае хуліганства і тры — за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула