БЕЛ Ł РУС

Талісман мінскіх Еўрапейскіх гульняў абяруць з тысячы пададзеных праектаў ФОТА

14.11.2017 / 19:03

Nashaniva.com

Больш за тысячу ўдзельнікаў падалі заяўкі на конкурс па стварэнні талісмана II Еўрапейскіх гульняў, заявіў сёння дырэктар фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Георгій Катулін на прэзентацыі найлепшых работ конкурсу, паведамляе БЕЛТА.

Прэзентацыя найлепшых работ удзельнікаў конкурсу на распрацоўку талісмана II Еўрапейскіх гульняў-2019 прайшла сёння ў Рэспубліканскім доме моладзі. Наведвальнікі выставы-прэзентацыі прынялі ўдзел у сімвалічным галасаванні за лепшыя творчыя прапановы, якія паступілі на конкурс.

Галасаванне гэтае аднак ніяк не паўплывае на вынікі конкурсу — іх будзе падводзіць журы. Апошні дзень прыёму работ — 15 лістапада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула