БЕЛ Ł РУС

Карціну Марка Шагала прадалі за 28,4 мільёна даляраў

15.11.2017 / 11:29

Nashaniva.com

Карціна Марка Шагала «Каханкі» («Les Amoureux»), якая паказвае мастака ў абдымках з яго першай жонкай і музай, Бэлай Розенфельд, была прададзеная за 28,4 мільёна даляраў на аўкцыёне Sotheby's, піша Tut.by са спасылкай на The New York Times.

Як паведамілі прадстаўнікі Sotheby's, карціна была напісана ў 1928 годзе і адразу пасля гэтага была набытая сям'ёй, якая і выставіла працу на продаж. Першапачаткова «Les Amoureux» ацэньваліся ў 18 мільёнаў даляраў.

Імя цяперашняга пакупніка не называецца. Вядома толькі, што яго інтарэсы прадстаўляла кіраўнік маскоўскага офіса Sotheby's Ірына Сцяпанава. Таму, можна меркаваць, што цяперашні ўладальнік карціны - з Расіі.

Свайго новага ўладальніка знайшоў і палатно Шагала «Вялікі цырк» («Le Grand Cirque»), напісаны ў 1956 годзе. На карціне былі намаляваныя акрабаты і клоўны. Праца ацэньвалася ў 15 мільёнаў даляраў і была прададзеная за 16 мільёнаў даляраў калекцыянеру з Азіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула