БЕЛ Ł РУС

Макей не адказаў, ці паедзе Лукашэнка ў Брусэль

15.11.2017 / 13:08

Nashaniva.com

Узровень удзелу дэлегацыі Беларусі ў саміце Усходняга партнёрства, які адбудзецца 24 лістапада ў Брусэлі, будзе вызначацца з улікам узаемадзеяння з ЕС.

Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках сустрэчы ў Маскве з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, піша БелТА.

«Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у гэтым мерапрыемстве, — сказаў Уладзімір Макей. — Што тычыцца ўзроўню ўдзелу дэлегацыі Рэспублікі Беларусь, ён будзе вызначацца тым узроўнем нашага ўзаемадзеяння з Еўрапейскім саюзам, які існуе ў цяперашні час».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула